(НАЦІСКАЙ НА ЎПАДАБАНАЕ!)
20 траўня 2020
(НАЦІСКАЙ НА ЎПАДАБАНАЕ!)
02 траўня 2012
Сасноўскі Зміцер. Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX–XX стст.
Кніга прысвечаная асноўным падзеям і тэндэнцыям развіцця беларускага музычнага мастацтва XIX – XX стст. Некаторыя тэмы ўпершыню ўздымаюцца ў беларускай музычнай літаратуры, многія крыніцы ўпершыню ўведзеныя ў навуковы ўжытак. Гэтая кніга – другая частка даследавання З. Сасноўскага, першая – "Гісторыя беларускай музычнай культуры: Ад старажытнасці да канца ХVІІІ ст." – пабачыла свет у 2010 г.
Кошт: 59'800 р.Падрабязнае апісаньне гэтага тавару на Prastora.by – глядзець.
Усціновіч А. К. Слоўнік асабовых ўласных імён
Слоўнік з'яўляецца найбольш поўным нарматыўным даведнікам па выкарыстанні ўласных асабовых беларускіх імён, утварэнні імён па бацьку. Прыведзены розныя па паходжанні мужчынскія і жаночыя імёны, у тым ліку рэдкаўжывальныя і ўстарэлыя; пададзены найбольш пашыраныя іх народныя, размоўныя і вытворныя формы і варыянты. Выданне ўтрымлівае таксама інфармацыю аб іншамоўных адпаведніках беларускіх імён.
Кошт: 34'900 р.Падрабязнае апісаньне гэтага тавару на Prastora.by – глядзець.
Сіўко Франц. Выспы
У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі Аповесць "Тыдзень вялікай коткі", суплёт Эсэ, сярод якіх вылучаецца "Сволач паводле Брэма" і апавяданні "З Індыі з любоўю", "Духі Нізіннае Еўропы" і "Тры растанні".
Кошт: 20'100 р.Падрабязнае апісаньне гэтага тавару на Prastora.by – глядзець.
Бурлак Вера. Творы соннага жанру
Гэта – першая кніга прозы Веры Бурлак, дагэтуль больш вядомай як паэтка. У сваіх апавяданнях аўтарка прапануе чытачу паблукаць па лабірынтах сноў і пагуляцца ў гульні па няісных правілах.
Кошт: 20'100 р.Падрабязнае апісаньне гэтага тавару на Prastora.by – глядзець.
Паўзэванг Гудрун. Хмара
Аўтарка напісала кнігу па гарачых слядах пасля трагедыі ў Чарнобылі. Выданне пабачыла свет у 1987 годзе. Амаль праз два дзесяцігоддзі "Хмару" экранізавалі ў Нямеччыне.
Кошт: 23'400 р.Падрабязнае апісаньне гэтага тавару на Prastora.by – глядзець.
Кавалёў Сяргей. Сёстры Псіхеі
У зборнік ўвайшлі новыя п’есы Сяргея Кавалёва, які застаўся верны свайму герменеўтычнаму метаду выкарыстання міфаў, легендаў, літаратурных сюжэтаў. Але гэтым разам да беларускіх матываў далучаюцца алюзіі і цытаты з сусветнай літаратуры, а міф робіцца своеасаблівым павелічальным шклом, праз якое драматург глядзіць на сучаснасць.
Кошт: 25'100 р.Падрабязнае апісаньне гэтага тавару на Prastora.by – глядзець.
Бутэвіч Анатоль. Таямніцы мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам
Гэта кніга пра нашу зямлю, якую некалі называлі краінай замкаў. Але найперш яна пра выдатны помнік – сусветна вядомы Мірскі замак і яго ўладальнікаў. Кніга разлічана на ўсіх, каму хочацца зазірнуць за намітку гісторыі, каб убачыць, што і як адбывалася, пазнаёміцца з выбітнымі асобамі беларускай даўніны. Вакол замка дагэтуль не сціхаюць спрэчкі вучоных і даследчыкаў, узнікаюць новыя версіі, здагадкі, меркаванні. Усё гэта дадае кнізе займальнасці, бо пра сёе-тое згадваецца ў шырокім ужытку ўпершыню.
Кошт: 56'200 р.Падрабязнае апісаньне гэтага тавару на Prastora.by – глядзець.
Бадак Алесь. Насякомыя
Якія насякомыя, як і птушкі, адлятаюць у вырай? Хто з насякомых самы хуткі? Як насякомыя адрозніваюць "сваяка" ад чужынца? Ці праўда, што начныя матылькі чуюць лепш за людзей, а восы будуюць папяровыя домікі? За што птушкі не любяць божую кароўку? Навошта мурашкі на зіму пераносяць тлю ў свае домікі? На гэтыя, а таксама на шматлікія іншыя пытанні можна знайсці адказы ў кнізе. Выданне багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі.
Кошт: 49'700 р.Падрабязнае апісаньне гэтага тавару на Prastora.by – глядзець.
Зэкаў Анатоль. Зязюля Гулюля
Пазнавальна, займальна і павучальна – так коратка можна ахарактарызаваць новую кнігу для дзяцей Анатоля Зэкава "Зязюля Гулюля". 3 казак юныя чытачы даведаюцца, як на лузе з’явіліся кветкі і чаму сяброўкі запаважалі плотачку, як вожык калючкі набыў і аб чым сойка крычыць, як пячорная ластаўка вясковай стала і чаму чарапаху называюць лянівай, а сароку – манюкай. Кожная казка – гэта своеасаблівая падказка-перасцярога ад дрэнных учынкаў, наглядны ўрок дабрыні, спагады і справядлівасці. А пра што аўтар не сказаў у казках, ён выказаў у вершах, якія склалі другі раздзел кнігі.
Кошт: 50'100 р.Падрабязнае апісаньне гэтага тавару на Prastora.by – глядзець.
amused